Областной конкурс самодеятельных поэтов и композиторов "Песнi сунічных бароў"

ПАЛАЖЭННЕ

Аб правядзенні абласнога  свята-конкурсу самадзейных паэтаў і кампазітараў “Песні сунічных бароў”

Заснавальнікі конкурсу:

  • Упраўленне  ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага абылвыканкама,
  • Дзяржаўная ўстанова “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”,
  • Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лёзненскага райвыканкама.

Мэты і задачы

  • Развіццё і папулярызацыя самадзейнай паэтычнай і музычнай творчасці;
  • Выяўленне і падтрымка  таленавітай моладзі і прыцягнення яе да творчай дзейнасці;
  • Павышэння мастацкага ўзроўню твораў самадзейных кампазітараў і паэтаў; 
  • Узбагачэнне рэпертуара лепшымі сучаснымі творамі аматараў-паэтаў і кампазітараў-песеннікаў.

Умовы правядзення конкурса:

Для ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца асобы, якія дасягнулі 16 гадоў (далейшы ўзрост удзельнікаў неабмежаваны) якія пішуць вершы, песні і самі іх выконваюць.

У праграме выступлення кожны ўдзельнік прадстаўляе па выбару згодна намінацыі конкурса:

  • Вершы  -1-2 вершы                                     
  • Байкі, гумарэскі – 1-2 (1 байку, 1 гумарэску)
  • Паэмы (урыўкі з паэм) –працягласцю  не больш 3 хвілін
  • Песні – 1-2 рознахарактерныя песні
  • Аўтарскія гумарэстычныя інтэрмедыі  працягласцю да 5 хвілін кожная
  • Аўтарскія тэксты вершаў і песень прадстаўляюцца у рукапісным ці друкаваным выглядзе разам з заяўкай на ўдзел у конкурсе (у аргкамітэт конкурса).

 

2014г

2015г