Саламатина Евгения Александровна
Я нарадзілася ў вёсцы Яськаўшчына Лёзненскага раёна ў 1957 годзе. Тут прайшло дзяцінства, юнацтва, тут жыву і зараз. У 1964 годзе пачала шлях да адукацыі: скончыла Яськаўшчынскую пачатковую і Першамайскую сярэднюю школу. Пасля заканчэння школы паступіла ў Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум імя А.С. Пушкіна. З 1976 года працую загадчыцай Яськаўшчынскай сельскай бібліятэкі. З 1981 па 1986 год вучылася завочна ў Мінскім інстытуце культуры, дзе набыла прафесію бібліятэкара – бібліёграфа.
Вершы пачала пісаць даўно, яшчэ ў школьным узросце. Тэмы – самыя розныя, але найбольш выразна гучыць тэма любові да роднага краю, да сваіх землякоў, да маленькіх "неперспектыўных" вёсак. Вершы нараджаюцца пад уплывам настрою, сустрэч са сваімі вяскоўцамі. Да шчымлівага болю хвалюе мяне далейшы лёс нашага краю, роднай вёскі, наступных пакаленняў - тых, хто будзе працаваць на нашай шчодрай зямліцы. Часта пытаюся ў сябе, што трэба зрабіць, каб не зніклі ў грамадстве такія каштоўнасці, як душэўнасць і духоўнасць, дабрыня і міласэрнасць. Праблемы... Памылкі... Пытанні.... Як іх рашыць, знайсці выйсце. Не разгубіцца і не страціць самае дарагое – аб гэтым думкі, аб гэтым вершаваныя радкі.
Саламатина,Е. Судьба: сборник стихов